З раніцы ва ўсіх цэрквах служаць урачыстыя літургіі

14 октября 2014

Вернікі адзначаюць Пакровы. З раніцы ва ўсіх цэрквах служаць урачыстыя літургіі. Згодна з народнымі традыцымі, у гэты дзень назіраюць за надвор'ем і чакаюць вяселляў. Наталля Бардзілоўская больш падрабязна.


Пакровы - выключна праваслаўнае свята. Яго смела можна назваць святам жаночым, мацярынскім, сямейным, бо ў гэты дзень асабліва ўшаноўваецца Маці ўсіх маці, апякунка дзяцей, заступніца сям'і Прасвятая Дзева Марыя. Паводле старажытнай традыцыі, тым незамужнім дзяўчатам і жанчынам, якія мараць аб стварэнні сям'і, трэба абавязкова прыйсці ў гэты дзень у храм, каб памаліцца Божай Маці аб нарачоным.


Пакроў-Пакроў, пакрый зямлю сняжком, а мяне жанішком - старажытная прымаўка расшыфроўвае сутнасць гэтага аднаго з самых любімых у народзе праваслаўных святаў. З Пакроваў жа пачынаецца час заручын, сватання, восеньскі вясельны сезон. Ад продкаў лічыцца, што гэта спрыяльны час для працягу роду. А яшчэ ад сярэдзіны кастрычніка чакаюць першага, няхай невялікага, але снежнага покрыва, тады і зіма будзе сапраўдная, са снегам. Што да царкоўнай сутнасці дня, то на календары праваслаўнай канфесіі Пакровы ў ліку Вялікіх святаў. У яго аснове паданне ад 910 года: у Канстанцінопалі, што пакутаваў ад варварскіх набегаў, перад вернікамі падчас малення паўстала сама Багародзіца, ахінула праваслаўных сваім покрывам і ўратавала іх.


Менавіта Пакровам сваім з'яўленнем абавязаны праваслаўны храм у Крупцах. Чатырыста гадоў таму ў дзень свята тут знайшлі цудатворную ікону Маці Божай Адзігітрыі, ад з'яўлення якой было вырашана закласці храм. Каля яго пазней з'явілася і лекавая крыніца, якая па сённяшні дзень вылечвае хворых на вочы. Усяго на Беларусі пабудавана нямала храмаў і капліц, названых у гонар Покрыва П