З пацяпленнем на вуліцах стала больш спартсменаў

11 апреля 2017

Модны варкаўт - гэта знаёмы з дзяцінства турніковы спорт. Вулічныя гімнасты даказваюць, што трымаць выдатную фізічную форму можна і без дарагіх спартзалаў.

Падрабязнасці ў Крысціны Камыш. Вось з такой лёгкасцю Уладзімір Роліч падцягваецца на брусах з уцяжарвальнікам у выглядзе дзяўчыны вагой 55 кілаграмаў. Амаль 16 гадоў малады чалавек займаецца варкаўтам.

Гэта той жа самы турніковы спорт, які быў так папулярны ў Савецкім Саюзе. Вулічная гімнастыка адрадзілася ў Беларусі ў 2010. А праз 4 гады з'явілася і Федэрацыя варкаўта. Пад яе эгідай праходзяць чэмпіянаты і турніры.

Вулічныя гімнасты за здаровы лад жыцця. У спартсменаў, якія займаюцца ў парку Марата Казея, ёсць непарушныя пастулаты. Яны даказваюць, што дабіцца прыгожага цела можна без хіміі і допінгу. Варкаўтам могуць займацца і дзяўчаты, а ўзроставых абмежаванняў не існуе. Самае галоўнае - доступ на пляцоўкі бясплатны.

Зараз у Мінску існуе 5 спецыялізаваных месцаў для варкаўта: у парках Марата Казея, Тывалі, экстрэмальных відаў спорту, а таксама стадыён сярэдняй школы нумар 55. Самая вялікая пляцоўка для вулічнай гімнастыкі знаходзіцца ў парку імя Паўлава. Там можна знайсці больш за 20 комплексаў для трэніроўкі розных відаў мышц.

Каб займацца варкаўтам, зусім неабавязкова ехаць у іншую частку Мінска на спецыялізаваную пляцоўку. Бо практычна ў кожным двары горада і на школьных стадыёнах ёсць турнікі і брусы. Пачаткоўцам варта запомніць базавыя практыкаванні. Напрыклад, падцягванне на турніку. І яшчэ, вядома, трэніроўкі на прэс і прысяданні.