З дапамогай тэлефоннага званка вырашыць актуальныя праблемы

26 июня 2018

Выслухаць грамадзян падчас прамых тэлефонных ліній гатовы прадстаўнікі ўлады. Пройдуць яны і ў гэтую субботу, 30 чэрвеня, у Мінскім гарадскім і абласным выканаўчых камітэтах.

У сталіцы з 9 да 12 на пытанні мінчан адкажа намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў.

У Мінскім аблвыканкаме жыхароў цэнтральнага рэгіёна выслухае намеснік губернатара Віктар Сірэнка. Нагадаем, звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць вострыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.