З першага студзеня ў Беларусі павышаецца мінімальная заработная плата

31 декабря 2018

Яна складзе 330 рублёў. Памер мінімалкі ўстаноўлены заканадаўствам і абавязковы для наймальніка. Ніжэй за гэты паказчык зарплата не можа быць налічаная. Нагадаем, у 2018 годзе мінімальным парогам была сума 305 рублёў.

З новага года да 25 з паловай рублёў вырасце і базавая велічыня. А разам з ёй некаторыя дапамогі, стыпендыі, дзяржпошліна, штрафы, арэнда. Апошні раз базавая змянялася год таму і складала 24 з паловай рублі.