З першага мая ў Беларусі павышаюць працоўныя пенсіі

1 мая 2019
Прыбаўка складзе 6,5%. Указ падпісаны Прэзідэнтам. Пераразлік звязаны з ростам зарплат. Карэкціруюць пенсіі прапарцыйна сярэднім заробкам беларусаў.

Такім чынам, чакаецца, што памер працоўнай пенсіі (з улікам павелічэння) складзе ў сярэднім 411 з паловай рублёў. Задача ў будучыні падняць іх як мінімум да 40% ад сярэдняй зарплаты.

Таксама з сённяшняга дня  вырастаюць сацыяльныя і мінімальныя працоўныя выплаты для пенсіянераў.

Іх рост прывязаны да бюджэту пражытачнага мінімуму. Ён змяняецца раз на квартал і з сённяшняга дня зафіксаваны на адзнацы ў 224 рублі. Гэта больш на 7 рублёў і 12 капеек, чым папярэдні паказчык.

Бюджэт пражытачнага мінімуму  традыцыйна цягне за сабою цэлы шэраг  дзіцячых дапамог. 

Па-першае,  адначасовая. У сувязі з нараджэннем першага дзіцяці яна складзе 2 тысячы 240 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных - 3 тысячы 136 рублёў. 

З першага мая таксама перагледзяць  памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў.

З сённяшняга дня таксама змяняецца  памер тарыфнай стаўкі першага разраду. Яе бяруць у аснову  пры разліках зарплат бюджэтнікаў. Памер стаўкі вырасце да 36 рублёў 40 капеек. У апошні раз яна змянялася 1 кастрычніка мінулага года.