З першага жніўня ў Беларусі вырасце бюджэт пражытачнага мінімуму

24 июля 2019

Ён будзе дзейнічаць да канца кастрычніка. Дадаткова ўстаноўленыя мінімальныя спажывецкія бюджэты для розных сацыяльна-дэмаграфічных груп.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складзе 230 рублёў 91 капейку. З-за яго росту індэксуюцца памеры мінімальных працоўных і сацыяльных пенсій, дапамог па доглядзе інвалідаў першай групы і дапамог сем'ям з дзецьмі.

Вызначаныя памеры мінімальных спажывецкіх бюджэтаў працаздольнага насельніцтва, пенсіянераў, студэнтаў і сямей, якія складаюцца з трох і чатырох чалавек. А таксама дзяцей і студэнтаў.