З першага красавіка - новы расклад руху цягнікоў у Мінскім метрапалітэне

28 марта 2016

Інтэрвалы курсіравання саставаў у міжпікавы час павялічацца мінімум на паўхвіліны. Звязана гэта з памяншэннем пасажырапатоку. Дарэчы, такія невялікія змяненні дапамогуць значна эканоміць электраэнергію, што дазволіць павялічыць якасць тэхнічнага абслугоўвання сталічнай падземкі.