Кожны раён і прадпрыемства з розных галін эканомікі Мінскай вобласці за апошні час праявілі высокую актыўнасць на дыялогавых пляцоўках. Адначасова рабочыя калектывы змаглі не толькі абмеркаваць змяненні і дапаўненні ў Канстытуцыю, а таксама задаць прафесійныя і асабістыя пытанні дэпутатам, якія ў гэтыя дні сустракаюцца з калектывамі.
Як адзначыла сёння парламентарый Лілія Ананіч падчас дыялогу з педагогамі Навасадскай школы Барысаўскага раёна, эфект ад такіх дыялогаў у тым, што па іх выніках сфарміраваны спектр самых актуальных пытанняў на месцах. Іх прааналізуюць у Палаце прадстаўнікоў для далейшага вырашэння. Сёння ж закранулі тэмы персанальнай адказнасці за здароўе, ролі бізнесу ў рэгіянальнай эканоміцы, паўнамоцтваў Усебеларускага народнага сходу.
Па выніках дыялогавых пляцовак дэпутаты Палаты прадстаўнікоў збяруць усю інфармацыю, такім чынам актуалізуюць у тым ліку і сацыяльныя пытанні, што хвалююць жыхароў рэгіёнаў. Намецяць шляхі іх вырашэння.













