З абеліска на плошчы Перамогі знялі будаўнічыя рыштаванні

21 октября 2019
Завяршыўся першы этап  рэстаўрацыі абеліска на плошчы Перамогі. За гэты  час  гранітную стэлу  ачысцілі і  замацавалі швы паміж плітамі. Сусальным золатам пакрылі ордэн, які вянчае абеліск. Зараз вядуцца работы на  стылабаце. Там трэба ўмацаваць аснову і прывесці ў парадак  гарэльефы. Цалкам адноўлены выгляд  плошча  набудзе ў маі.