З абеліска на плошчы Перамогі знялі будаўнічыя лясы

26 Кастрычніка 2019
Там завяршыўся першы этап рэстаўрацыі. За гэты час гранітную стэлу ачысцілі і замацавалі швы паміж плітамі. Сусальным золатам пакрылі ордэн, які вянчае абеліск. Зараз вядуцца працы на стылабаце. Там трэба ўмацаваць аснову і прывесці ў парадак гарэльефы. Цалкам адноўлены выгляд плошча набудзе ў маі.