Цяпер сталічныя жыхары, нароўні з абласнымі, будуць атрымліваць грошы пасля 5 чысла. Змяненні закрануць у першую чаргу тых, хто атрымліваў дапамогі ў паштовых аддзяленнях альбо з дастаўкай дадому. Банкі ж і да гэтага папаўнялі разліковыя рахункі кліентаў на некалькі дзён пазней.
Ірына Дудка, намеснік старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага гарвыканкама: Хто атрымліваў пенсію або дапамогу 1 чысла, будзе атрымліваць пасля 5-га. Гэта дзесьці інтэрвал змянення ад 1 да 4 дзён. Хто атрымліваў, напрыклад, 10, будзе 12, хто атрымліваў 25 - атрымае 26. За канкрэтнай інфармацыяй і ўдакладненнем тэрміну сваіх выплат грамадзянам неабходна звяртацца ва ўпраўленне сацыяльнай абароны па месцы пенсіянавання.
Новыя графікі размешчаны ва ўсіх аддзяленнях Мінскай пошты.














