З новага года для работнікаў бюджэтнай сферы ўводзяць новую формулу налічэння зарплат

12 декабря 2019
Адпаведны ўказ быў падпісаны яшчэ ў студзені, каб на працягу года ўсе арганізацыі і прадпрыемствы разабраліся ў нюансах новай сістэмы. У профільным міністэрстве тлумачаць, што зараз разлікоўка візуальна стане больш простай і зразумелай. Зарплату складзе аклад (яго доля стане большай), а таксама надбаўкі і даплаты. Але кіраўнік атрымае больш правоў па іх налічэнні работнікам. Той, чый уклад у агульны поспех большы, можа разлічваць на прыбаўку. Але галоўнае, што абавязаны забяспечыць кожны кіраўнік,  гэта тое, што ўзровень зарплат у новым годзе не можа быць ніжэйшым за  цяперашнія даходы ў бюджэтнай сферы. 

Бюджэтнікі могуць таксама разлічваць на прыбаўку ў аплаце працы. Гэта закладзена ў бюджэце-2020. У сярэднім узровень зарплат вырасце не менш як на 10 %.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя