З надыходам гарачыні прыбаўляецца работы ў супрацоўнікаў АСВОДа

10 июля 2017

Сёлета ў сталіцы ахвярамі вады ўжо сталі 8 чалавек. Сярод іх - непаўналетні. Многія патэнцыяльныя тапельцы – гэта людзі ў нецвярозым стане, або тыя, хто ігнаруе элементарныя правілы паводзін на вадзе. Як не стаць ахвярай воднай стыхіі - нагадае Аляксандр Харавец.

Літаральна кожны дарослы ведае, як дапамагчы чалавеку, які тоне. Аднак, як правіла, толькі ў тэорыі. І я не выключэнне. Таму сёння мы на сабе паспрабуем праверыць. Што адчувае прафесійны вадалаз-ратавальнік, які дастае тапельца.

У якасці экперыменту мы выбралі выратавальную станцыю "Дразды".

Перад тым як вадалаза дапусціць да пагружэння, абавязковы медагляд. І ў першую чаргу – вымяраем ціск.

Паралельна Антон Профіт – начальнік манеўрана-пошукавай групы расказвае: "Далёка не кожны вадалаз пасля першага спуску вытрымлівае "рамантыку падводнага асяроддзя". 

Ну а мы тым часам нарэшце гатовыя да выратавальнай аперацыі.

На самай справе вага вадалазнай экіпіроўкі прыкладна 30-35 кілаграмаў,  і перасоўвацца па паверхні зямлі даволі цяжка. Аднак прафесіяналы сцвярджаюць: пад вадой гэтага грузу не адчуваецца.

Першая спроба знайсці ўмоўнага тапельца церпіць фіяска. Усплываю на паверхню.

Працаваць пад вадой даволі-такі цяжка. Па-першае, нічога не бачна. І, па-другое, што самае галоўнае - мне даволі-такі страшна.

Аднак страхі прыходзіцца пакінуць. І зноў пагружаюся пад ваду. На гэты раз удала. Выцягваем бездыханнае цела на зямлю. Здаецца, у нас ёсць шанс вярнуць жыццё.

На самай справе гэтаму ўмоўнаму тапельцу сёння пашанцавала. Аднак сёлета 8 мінчан так і не змаглі выйсці больш на бераг.

Паводле слоў ратавальнікаў, вада забрала жыцці тых, хто грэбаваў элементарнымі правіламі бяспекі.

Сёння ў сталіцы для купання прадугледжаны сем зон адпачынку, дзе кругласутачна дзяжураць ратавальнікі. І яны гатовыя прыйсці на дапамогу. Аднак пры гэтым нагадваюць – вада не любіць свавольстваў і нецвярозых людзей.