Задымленая палатка, спецмашыны, імітацыя пажару. З пачаткам летняга сезона ва ўсіх лагерах Мінскай вобласці МНС праводзіць традыцыйную акцыю. У дзіцячым аздараўленчым цэнтры "Ждановічы" мерапрыемства наведалі каля 300 школьнікаў. Гэта дзеці, якія прыехалі на летні адпачынак з Гомельскай вобласці.
Супрацоўнікі МНС ужо рыхтуюцца да чарговага майстар-класа. На працягу ўсяго лета яны будуць здзіўляць дзяцей эфектнымі праграмамі.













