Красавік завяршаецца цёплым і сонечным надвор'ем. У Мінскай вобласці сёння ноччу плюс 1- 5. Удзень у суботу тэмпература паветра прагрэецца да 17 градусаў. Першага мая, на Вялікдзень, праз тэрыторыю сталічнага рэгіёна пройдзе малаактыўны атмасферны фронт, які прынясе кароткачасовыя дажджы. Днём ад 12 да 19 з плюсам.
З пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра будзе паступова расці. У сераду прагназуюць да 20 цяпла. Сіноптыкі адзначаюць: сярэдняя тэмпература паветра ў маі будзе на два градусы вышэйшай за кліматычную норму.













