З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў цэнтральным рэгіёне агнём знішчана больш за тры з паловай гектары лесу

28 июля 2016

Забарону на наведванне лясоў Мінскай вобласці ўводзіць пакуль што не плануюць, нягледзячы на спякотнае надвор'е. Аднак спецыялісты нагадваюць: паліць, разводзіць вогнішчы ў лесе забараняецца. Толькі з пачатку пажаранебяспечнага сезона ў цэнтральным рэгіёне агнём знішчана больш за тры з паловай гектары лесу. Парушыцеляў будуць выяўляць падчас рэйдаў, а таксама з дапамогай камер фота- і відэафіксацыі.

Нагадаем, штраф за няправільныя паводзіны ў лесе можа складаць да 450 рублёў.