З пачатку года ў сталічнай вобласці абмарожанні атрымалі 42 чалавекі

29 января 2014

Семярых пацярпелых ад марозу медыкі не змаглі выратаваць. Пры гэтым колькасць пацыентаў з дыягназам абмарожанне кожны дзень павялічваецца ў сярэднім на дзесяць чалавек. Медыкі нагадваюць: абмарожанням спрыяюць лёгкае і цеснае адзенне і абутак, якія парушаюць кровазварот, а таксама знаходжанне на свежым паветры працяглы час. Падчас зімовага холаду часцей за ўсё здараюцца абмарожанні рук, ног, носа і вушэй.


Пры першых прыкметах абмарожання неабходна знайсці цёплае месца і паспрабаваць самастойна сагрэць замерзлыя часткі цела. Пры больш глыбокім пашкоджанні скуры варта звярнуцца па дапамогу да медыкаў.