З пачатку года ў рэках і азёрах краіны загінулі 195 чалавек

20 июля 2015

А беларускія ратавальнікі нагадваюць аб бяспецы аматарам адпачынку. З пачатку года ў рэках і азёрах краіны загінулі 195 чалавек, 16 з іх - дзеці. Па колькасці ахвяраў лідзіруе Брэсцкая вобласць. Дапамагаць ратавальнікам сачыць за бяспекай ля вадаёмаў зараз будуць і валанцёры. Такое пагадненне заключылі МНС і Саюз моладзі. Першы практычны занятак прайшоў пад Брэстам. На возеры Медна прафесіяналы паказалі як ратаваць тапельца і аказваць першую дапамогу.

Штотыдзень моладзевыя атрады будуць аб'язджаць пляжы і раздаваць адпачывальнікам спецыяльныя памяткі бяспечных паводзін на вадзе.