З пачатку года ў Беларусі ахвярай воднай стыхіі стаў 31 чалавек

25 июня 2019

Гарачае надвор'е пануе і ў Беларусі. Ад спёкі гараджане ратуюцца ля вады. На грамадскіх пляжах Віцебскай вобласці дзяжурыць летні патруль. Супрацоўнікі МНС, байцы моладзевых атрадаў аховы правапарадку БРСМ і ратавальнікі АСВОД тлумачаць адпачывальнікам правілы паводзін на вадзе. Адзначым, з пачатку года ў рэгіёне ахвярай воднай стыхіі стаў 31 чалавек. Асноўная прычына трагедый - купанне ў нецвярозым стане.

Людміла Чацвяртная, афіцыйны прадстаўнік Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС Беларусі: "Чалавек, калі ідзе ў ваду ў стане алкагольнага ап'янення, губляе над сабою кантроль і сыходзіць пад ваду. Сёлета ў нас патанула ўжо трое дзяцей. Асноўная прычына гібелі дзяцей як на пажарах, так і на вадаёмах - гэта бесклапотнасць бацькоў, пакіданне іх без нагляду".