З пачатку гэтага года ў Беларусь пераехалі каля 1 тысячы 600 чалавек

26 февраля 2015

Пасольства Беларусі ва Украіне штодня прымае да 30 зваротаў украінскіх грамадзян з нагоды пераезду ў нашу краіну. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам пасол Беларусі ва Украіне  Валянцін Вялічка. З пачатку гэтага года ў Беларусь пераехалі каля 1 тысячы 600 чалавек. За мінулы год ужо больш як 60 тысяч украінцаў. Перасяленцы пераважна пражываюць у Гомельскай, Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях.