С. Лаўроў: Стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі паспрыяе канстытуцыйная рэформа

26 ноября 2020
Рэакцыю на негатыўныя дзеянні заходніх краін абмеркавалі ў Мінску ўдзельнікі калегіі знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Расіі. Пры гэтым кіраўнік МЗС Беларусі з задавальненнем адзначыў падтрымку з боку Расіі пасля выбараў. Сяргей Лаўроў у сваю чаргу заявіў аб упэўненасці стабілізацыі сітуацыі ў Беларусі.

Сяргей Лаўроў, Міністр замежных спраў Расіі: "Беларусь - наш саюзнік, стратэгічны партнёр. Беларусы - братэрскі нам народ. І мы, вядома, зацікаўлены, каб сітуацыя была спакойнай, стабільнай і, на наш погляд, гэтаму, вядома ж, будзе спрыяць пачатая па ініцыятыве кіраўніцтва краіны канстытуцыйная рэформа як важны этап удасканалення і ператварэння палітычнай, эканамічнай, прававой сістэмы, як гэта было аб’яўлена".

У. Макей: Спыняць умяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі разам з нашымі партнёрамі

Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Беларусі зрабіў акцэнт на неправамернасці і контрпрадукцыйнасці  спробаў рэвалюцыйным шляхам змяніць уладу ў Беларусі. І прывёў прыклады палітыкі дваістых стандартаў і рознай рэакцыі заходніх краін у іншых дзяржавах.

 Уладзімір Макей, Міністр замежных спраў Беларусі: "Мы не можам расцэньваць гэты крок інакш як спробу ўмяшання ва ўнутраныя справы Беларусі. Далучэнне Украіны да заходніх санкцый у дачыненні да Беларусі - чарговае несамастойнае рашэнне гэтай краіны, якое дэманструе непаслядоўнасць яе палітыкі. Мы разглядаем гэта як насмешку над разумным сэнсам".