С.Кавальчук: Турызм павінен забяспечваць 10 % ВУП Беларусі

26 сентября 2018

Турызм павінен забяспечваць 10 % ВУП Беларусі. Пра гэта заявіў сёння Міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук на адкрыцці выставы "Турбізнес-2018". Гэта задача выканальная перш за ўсё дзякуючы 30-дзённаму бязвізу. Так, да канца года эксперты чакаюць рост турыстычнага рынку на 20 %. Вырасла і доля падарожнікаў з Кітая - з пачатку года іх у Беларусь прыехала больш за 20 тысяч. Зараз галіна рыхтуецца да новага турыстычнага сезона. Яго галоўнай падзеяй стануць II Еўрапейскія гульні.

У выставе "Турбізнес-2018" прымаюць удзел кампаніі з 12 краін. Тураператары прапануюць зімовыя праграмы, а таксама варыянты адпачынку на міжсезонне і школьныя канікулы.