З камунальнымі пытаннямі і не толькі можна звярнуцца напрамую да прадстаўнікоў улады

26 сентября 2017

З камунальнымі пытаннямі і не толькі можна звярнуцца напрамую да прадстаўнікоў улады падчас тэлефонных ліній. Працаваць яны будуць і ў гэтую суботу, 30 верасня.

У мэрыі на сувязь выйдзе намеснік старшыні Мінгарвыканкама Віктар Лапцеў. Задаць пытанні можна з 9 да 12 гадзін. Нумар тэлефона зараз на экране.

У цэнтральным рэгіёне прымаць званкі будзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Ігар Макар. Звярнуцца з заўвагамі і прапановамі, а таксама абмеркаваць хвалюючыя тэмы з кіраўніцтвам сталіцы і вобласці можна кожную суботу.