З кожным годам у сталіцы праца нянь набірае папулярнасць

29 декабря 2013

А калі вы ўсё-такі нервуецеся наконт таго, з кім пакінуць дзіця, паслугі няні вам у дапамогу. Дарэчы, з кожным годам у сталіцы іх праца набірае папулярнасць. Прычым, дапамога ў выхаванні малых запатрабаваная не толькі ў шматдзетных маці, але і ў сем'ях з нованароджанымі дзецьмі. Безумоўна, у якасці няні чакаюць не толькі чулых выхавальнікаў, але і надзейных сяброў. Падабраць кваліфікаванага спецыяліста дапамогуць агенцтвы.


Наш карэспандэнт Аляксандра Драгун паспрабавала сябе ў новым амплуа. Сёння мой першы працоўны дзень у якасці нянькі. На дзень замяню шматдзетнай маці яе правую руку. Сярод маіх абавязкаў - выхаванне дзвюх дзяўчынак і нованароджанага хлопчыка, а таксама дробныя бытавыя абавязкі. Дарэчы, такія нянькі-гувернанткі сёння асабліва запатрабаваныя.


У мяне задача, бадай, занадта складаная для пачаткоўкі. Таму я вырашыла не траціць марна час і рацыянальна падысці да сваіх абавязкаў. Пакуль дзеці спяць, я прыбрала пакоі, схадзіла ў краму па пакупкі і больш даведалася аб сваёй гаспадыні і яе сям'і.


Вырашыла спытаць парады і ў прафесіянальнай нянькі Таццяны Іванаўны. Асабліва хвалявалі пытанні як пакласці ўсіх дзяцей спаць і ўгаварыць прыняць горкія лекі.


Дзённы сон хутка змяніўся забавамі. Пачынаю знаёмства з сярэдняй дзяўчынкі Эслі. Увагі і размовы патрабаваў і самы маленькі - хлопчык Аслан.


Акрамя выхавання старэйшых дзяцей, адзіную мову патрэбна знайсці і з немаўлятамі. Дарэчы, кантактаванне наладжваецца пры дапамозе звычайнай калыханкі. Паколькі сёння выхадны дзень, то абавязкова ў раскладзе культурная і забаўляльная праграмы. Напярэдадні навагодніх свят збіраемся на сумесную ёлку. А заадно і на шпацыр.


Хоць у дзяцей і невялікая розніца ва ўзросце, але інтарэсы розныя. Таму самае складанае - сачыць за маленькімі гарэзамі. І тут я вазьму майстар-клас у прафесіянала па гэтай справе.


Пакуль з маленькім знаходзіцца Таццяна Іванаўна, са старэйшымі дзяўчынкамі мы водзім карагод ля ёлкі. Праз гульню знаёмлюся са старэйшай дзяўчынкай Нігар.


Паслугі нянькі за гадзіну ў сярэднім абыдуцца ў 30 тысяч рублёў. Нагадаю, што шматдзетныя маці могуць разлічваць на дапамогу бясплатнай сацыяльнай нянькі.