З гісторыяй эвалюцыі прасаў і светлавых прыбораў можна азнаёміцца на спецыяльнай выставе ў Брэсце

2 января 2016

У экспазіцыі каля 300 прадметаў побыту, якія служылі людзям з XVIII стагоддзя да нашых дзён. Найбольш яркая калекцыя - прасаў. Тут і драўляныя скальнікі, якімі карысталіся нашы прабабулі. А таксама металічныя прасы з Расіі, Польшчы, Германіі, Балгарыі. Некаторыя нагадваюць сапраўдны твор мастацтва. Самы цяжкі экспанат важыць больш за 10 кілаграмаў, а самы лёгкі ўсяго 400 грамаў.

Частка выставы прысвечаная гісторыі святла. Тут экспануюцца латуневыя нажніцы і званочкі, якімі ў ХІХ стагоддзі тушылі свечкі, а таксама разнастайная калекцыя газавых лямпаў.