З лютага выраслі і памеры дапамог для жанчын у дэкрэце

1 февраля 2017

Іх рост залежыць ад змены сярэдняй зарплаты па краіне за квартал. На першае дзіця выплата складзе больш за 260 рублёў, на другое і наступных - амаль 300, на дзяцей-інвалідаў - крыху больш за 336 рублёў.

Вырастуць і адначасовыя выплаты. Пры нараджэнні першага дзіцяці сума складзе тысячу 800 рублёў. Для другога і наступных дзяцей - больш за 2520.