З гэтага дня беларусы могуць ездзіць у Аргенціну без віз

19 мая 2017

У Аргенціну - без візы. З гэтага дня беларусы могуць знаходзіцца ў гэтай краіне да 90 дзён. Для аргенцінцаў дзейнічаюць такія ж правілы падчас заезду ў Беларусь. Нагадаем, пагадненне аб узаемных бязвізавых паездках падпісана ў Мінску ў кастрычніку 2016 года. Ратыфікаваны дакумент беларускімі дэпутатамі ў красавіку гэтага года.