З Днём Перамогі, родная Беларусь!

9 мая 2018

Нібы ўспышкі, мільгацяць тыя далёкія гады ў памяці ветэранаў. Прайшла цэлая эпоха. 73 мірныя вясны, мільёны выратаваных жыццяў, адноўленая зямля і нанова адбудаваныя гарады. Памяць пра вялікі подзвіг нашага народа будзе жыць вечна!

Вайна стала ўсенародным болем, страты былі неймаверныя, але мы выдужалі, ніякія пакуты і выпрабаванні не змаглі зламаць баявы дух герояў. Сёння мы схіляем галовы перад кожным непражытым жыццём, перад кожным ветэранам, хто поплеч здабываў нам мір. Яны падарылі жыццё. Дзень Вялікай Перамогі надышоў!