З Днём касманаўтыкі з арбіты жыхароў планеты павіншаваў Алег Навіцкі

12 апреля 2017

Роўна 56 гадоў таму савецкі касманаўт Юрый Гагарын ажыццявіў першы ў гісторыі чалавецтва палёт у космас. Мільёны людзей ва ўсім свеце пачулі легендарнае гагарынскае "Паехалі!".

З Днём касманаўтыкі з арбіты жыхароў планеты павіншаваў і ўраджэнец нашай краіны Алег Навіцкі. Зараз ён знаходзіцца на Міжнароднай касмічнай станцыі ў складзе 51-й экспедыцыі.