З дзяцінства з песняй

26 марта 2014

48 лепшых спевакоў сталічных школ і гімназій прайшлі ў фінал. Яны змагаліся за першыя месцы ў трох узроставых групах. Музычнае спаборніцтва праходзіла ў намінацыі Сольныя спевы па напрамках: акадэмічныя, народныя і эстрадныя песні.


Шукаць маладыя таленты ў наступным годзе будуць не толькі сярод мінскіх навучэнцаў, але і па ўсёй краіне. Адборачны тур пройдзе ў кожным абласным цэнтры.


Мiхаiл Пазднiкаў, дырэктар ДУА Гімназія-каледж мастацтваў імя І.В.Ахрэмчыка: Ідэя конкурсу вельмі простая - выявіць таленавітых дзяцей, стварыць умовы для атрымання прафесіі ў галіне музычнага майстэрства і тым самым даць магчымасць паказаць сваю творчасць і таленты.


Конкурс Маладыя таленты праходзіць 11-ты раз. У гэтым годзе яго пляцоўкай стала гімназія-каледж мастацтваў імя Ахрэмчыка. Многія выхаванцы гімназіі ўжо знакамітыя спевакі. Напрыклад, Ілля Волкаў, вучань шостага класа, летась прадстаўляў Беларусь на дзіцячым Еўрабачанні і заняў трэцяе месца.