З беларусамі свята адзначаюць замежныя госці, прадстаўнікі дыпламатычных місій

3 июля 2017

За ўрачыстасцямі ля стэлы "Мінск - горад-герой" назіралі тысячы гледачоў.

Разам з беларусамі свята адзначаюць нашы сябры і партнёры, замежныя госці, прадстаўнікі дыпламатычных місій. Пасля заканчэння парада яны з натхненнем дзяліліся эмоцыямі і ўражаннямі.

Сяргей Лебедзеў, Старшыня Выканаўчага камітэта - Выканаўчы сакратар СНД: "Беларусь заслужыла мір, таму што тыя ахвяры, якія яна панесла ў Вялікай Айчыннай вайне, яны абавязваюць народ Беларусі, усіх сяброў, братоў-беларусаў па СНД, вядома ж, адстойваць разам гэтае вялікае дасягненне - мір на прасторы СНД".

Хасэ Багіяна Перычы, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Венесуэлы ў Беларусі: "Мы вельмі рады і нам вельмі прыемна быць тут і адзначаць ваша нацыянальнае свята. Вы ведаеце, што Беларусь - палітычны і стратэгічны партнёр Венесуэлы. Я прыйшоў сюды не адзін - з сям'ёй. Ім усім таксама вельмі цікава. Беларусь і Венесуэла заўсёды будуць разам".