Са жніўня павялічваюцца дзіцячыя дапамогі

30 июля 2013

Іх разлічваюць з сярэднемесячнай зарплаты за 2-гі квартал - гэта крыху больш за 5 мільёнаў рублёў. Памер выплат на першае дзіця да трох гадоў складзе 1 мільён 753 тысячы 700 рублёў, на другое і наступных дзяцей - 2 мільёны 4 тысячы 300 рублёў. На дзіця-інваліда да 3 гадоў - 2 мільёны 254 тысячы 800 рублёў.


Акрамя таго, вырастуць і адначасовыя дапамогі. Пры нараджэнні першага дзіцяці - 10 бюджэтаў пражытачнага мінімуму - гэта значыць 10 мільёнаў 262 тысячы 900 рублёў, пры нараджэнні другога і наступных дзяцей - 14 мільёнаў 368 тысяч 100 рублёў.