З 9 мая ўводзіцца спецыяльны графік руху цягнікоў гарадскіх ліній

6 мая 2014

Для зручнасці гасцей і балельшчыкаў чэмпіянату свету па хакеі з 9 мая ўводзіцца спецыяльны графік руху цягнікоў гарадскіх ліній. У дадатак да маршрутаў, якія ўжо існуюць, у сталіцы з 9 па 10 і з 12 па 20 мая электрацягнікі будуць курсіраваць праз станцыю Мінск-Пасажырскі і звяжуць паміж сабой Мінск-Арэну і Чыжоўка-Арэну. Інтэрвал руху цягнікоў гарадскіх ліній ў названыя перыяды складзе 10-15 хвілін. Да пачатку і заканчэння кожнага матча прадугледжаны па тры пары саставаў.