Чартары з Беларусі пачалі лятаць у Іарданію, у планах палёты ў Марса-Алам

3 сентября 2021

Новы авіякірунак  для турызму: з сённяшняга дня Белавія прапануе новы чартарны рэйс  Мінск - Іарданія. Час у палёце - каля 5 гадзін. Пакуль лятаць будуць адзін раз на 9 дзён. Ужо прыкметна папулярнасць новага маршруту ў пасажыраў: загрузка першага рэйса  высокая. 

Для ўезду ў Іарданію пасажыры павінны здаць ПЦР-тэст за 72 гадзіны да прылёту.

З 18 верасня Белавія запусціць яшчэ адзін чартарны рэйс у Егіпет. Акрамя Хургады і Шарм-эль-Шэйха, самалёты будуць лятаць у Марса-Алам.