Са святам 23 Лютага павіншавалі мужчын Белтэлерадыёкампаніі

23 февраля 2015

23 Лютага - гэта ў першую чаргу свята тых, хто служыць або служыў у арміі. Але віншаванні сёння гучаць у адрас усіх прадстаўнікоў моцнага полу. Мужчын Белтэлерадыёкампаніі сёння чакаў сюрпрыз з самай раніцы. Рабочы дзень тэлевізіёншчыкаў  пачаўся з песні. Атмасфера свята нікога не пакінула абыякавым.

Інеса Собалева, памочнік старшыні Белтэлерадыёкампаніі: "Я думаю, што ў нас у кампаніі самыя лепшыя, самыя разумныя, самыя прыгожыя мужчыны. Жадаю ім шчасця, здароўя, поспехаў, усяго самага добрага".

 

 

А мужчын-аўтамабілістаў сёння павіншуюць і супрацоўнікі дарожнай міліцыі. Вадзіцеляў чакаюць віншаванні і памятныя падарункі. Магчыма, з нагоды свята ўдасца пазбегнуць і штрафу за нязначныя парушэнні