З 1 студзеня ўвялі "падатак на Google"

2 января 2018

З 1 студзеня ўступіла ў сілу палажэнне Падатковага кодэкса, якое ў народзе назвалі "падаткам на Google". ПДВ памерам 20 % абкладаюцца паслугі, якія аказваюць замежныя кампаніі беларускім фізасобам у электронным выглядзе. Пад гэтую катэгорыю трапляюць, напрыклад, гульні і прыкладанні; музыка, фільмы і электронныя кнігі; акаўнты ў воблачных сховішчах. Гэтая практыка ёсць у Расіі, Аўстраліі, Індыі, Японіі і Паўднёвай Карэі. У Беларусі выплата падатку на такія паслугі праводзіцца праз асабісты кабінет на сайце Міністэрства па падатках і зборах з выкарыстаннем воблачнага лічбавага подпісу. Плацельшчыкі абавязаны стаць на падатковы ўлік у падатковай інспекцыі або дыстанцыйна.

Да электронных паслуг не адносяцца продаж на фізічных носьбітах, нават калі заказ быў зроблены анлайн - напрыклад, праграм, баз даных, папяровых гульняў, білетаў.