З 1 студзеня ў Беларусі павялічыцца памер базавай велічыні

21 декабря 2015

Яна складзе 210 тысяч рублёў. Мінулы раз базавая велічыня павышалася ў студзені бягучага года. Тады яе памер павялічыўся адразу на 20% - да 180 тысяч. Адзначым, ад памеру базавай велічыні залежаць сацыяльныя выплаты: стыпендыі для студэнтаў, памер штрафаў, стаўкі дзяржпошліны і арэнднай платы.