З 1 студзеня памер сямейнага капіталу вырасце да 22,5 тысячы рублёў

14 декабря 2019
Яго будуць прызначаць на 3-га і наступных дзяцей. Эфектыўную меру падоўжылі на новую пяцігодку - з 2020 па 2024 год. Таксама распрацаваныя змяненні ў парадку выкарыстання сродкаў сямейнага капіталу.  Сёння сума на дэпазітных рахунках сямейных капіталаў у Беларусі перавышае 768 мільёнаў долараў. Праграма дзейнічае з 2015 года. За першую пяцігодку сума вырасла больш чым на 600 мільёнаў долараў.

На 1 снежня ў аддзяленнях банкаў адкрыта больш як 76 тысяч дэпазітных рахункаў - столькі шматдзетных сем'яў скарысталіся гэтай магчымасцю забяспечыць будучыню сваіх дзяцей.