З 1 студзеня бюджэтнікам па-новаму налічаць зарплату

12 декабря 2019
З новага года для працаўнікоў бюджэтнай сферы ўводзяць новую формулу налічэння зарплат. Зрэшты, для краіны гэта зусім не навіна. Адпаведны ўказ быў падпісаны яшчэ ў студзені, каб на працягу года ўсе арганізацыі і прадпрыемствы разабраліся ў нюансах новай сістэмы. Распрацоўшчыкі запэўніваюць: зарплаты не стануць меншымі. Аб гэтым ва ўказе ёсць нават асобны радок! Галоўнае, для чаго задумваліся змяненні - гэта прастата і празрыстасць надбавак і прэмій. Так што жа зменіцца ў нашых разлікоўках - спытаем у Вольгі Анішчанкі (відэа)