З 1 студзеня 2018 года ў Беларусі выйдуць на стопрацэнтны ўзровень пакрыцця выдаткаў па ўсіх паслугах ЖКГ, за выключэннем цеплавой энергіі. Аб гэтым сёння заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Аляксандр Церахаў на пашыраным пасяджэнні прэзідыума Савета Рэспублікі. Міністр удакладніў, што з наступнага года беларусы будуць аплачваць па субсідаваных тарыфах цеплавую энергію - ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне. Гэта найзначнейшы артыкул выдаткаў для спажыўцоў пры аплаце паслуг ЖКГ. Сумы ў жыроўцы ў зімовы перыяд за цеплазабеспячэнне ў сярэднім займаюць 30%.
Старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч назваў рашэнне пытанняў цеплазабеспячэння ў ліку прыярытэтных. Праблема, на якой акцэнтаваў увагу спікер, - страты ў жылым фондзе пры выпрацоўцы і транспартоўцы цепланосбітаў.