З 1 кастрычніка ў Беларусі запрацуе сістэма добраахвотных назапашвальных пенсій

12 марта 2022

Ужо праз паўгода (з кастрычніка) беларусы змогуць збіраць на дадатковую пенсію. Гарантуецца захаванасць сродкаў і іх капіталізацыя. Раз на год страхавы тарыф можна змяняць або ж прыпыніць. Гэты дакумент у Мінпрацы называюцьь крокам у развіцці пенсіённай сістэмы. Падчас фарміравання падыходаў вывучылі найболей паспяховыя міжнародныя практыкі, дзе прапісана суфінансаванне чалавека і дзяржавы. 

У Мінпрацы звяртаюць увагу: чым раней пачынаць удзел у праграме, тым большай будзе пенсія.