З 1 лістапада ў Беларусі павышаюцца працоўныя пенсіі. Адпаведны ўказ напярэдадні падпісаў Кіраўнік дзяржавы. Дакументам прадугледжваецца карэкціроўка фактычнага заробку пенсіянераў і пераразлік працоўных пенсій. У выніку іх памер вырасце больш чым на 5,3 працэнта.














