З 1 ліпеня турысты, якія наведваюць Вільнюс, будуць плаціць 1 еўра за суткі

18 июня 2018

З 1 ліпеня ўсе турысты, якія наведваюць Вільнюс, будуць плаціць турыстычны збор - 1 еўра за суткі. Дадзеная мера, на думку ўлад, дапаможа гораду палепшыць інфраструктуру і ўмацаваць канкурэнтаздольнасць. Ад выплаты падатку вызвалены непаўналетнія турысты і інваліды, а да пачатку 2019 - вялікія турыстычныя групы.