З 1 жніўня ў Беларусі павялічваецца бюджэт пражытачнага мінімуму

29 июля 2014
Рост складзе амаль 11% адносна папярэдняй сумы. У сярэднім па ўсіх катэгорыях насельніцтва мінімальны спажывецкі бюджэт дасягне 1 343 000 рублёў за месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў падоўжыцца да 31 кастрычніка.
Для працаздольнага насельніцтва бюджэт пражытачнага мінімуму вызначаны памерам 1 505 000 рублёў, для пенсіянераў гэтая лічба складзе 1 143 000. Як адзначылі ў Міністэрстве працы і сацабароны, са жніўня чакаецца таксама рост працоўных і сацыяльных пенсій і некаторых відаў дапамог сем'ям, якія выхоўваюць непаўналетніх дзяцей.