З 1 жніўня базавая стаўка павялічана да 198 рублёў

13 августа 2021

Зарплаты бюджэтнікаў вырастуць, прычым ужо другі раз за год. З 1 жніўня базавая стаўка павялічана  да 198 рублёў.

У Міністэрстве працы і сацабароны адзначаюць, што сёлета назіраецца апераджальны тэмп росту зарплаты ў бюджэтнай сферы над тэмпамі ў цэлым па краіне. У бюджэтнікаў гэты паказчык 106,3 %,  у сярэднім па рэспубліцы - 105,6 %.