З 18 сакавіка Расія закрывае межы для замежных грамадзян

17 марта 2020
Беларускія дыпламаты ў Маскве чакаюць растлумачэнняў ад МЗС Расіі па пытанні транзіту  нашых грамадзян, якія вяртаюцца дахаты. Нагадаем, з 00:00 18 сакавіка Расійская Федэрацыя закрывае  межы для замежнікаў, у тым ліку і для беларусаў. Заехаць у краіну змогуць толькі тыя грамадзяне, якія маюць від на жыхарства ў Расіі. Як паведаміў сёння журналістам консул пасольства Беларусі ў Маскве Аляксандр Сувораў, тэлефон гарачай лініі дыпмісіі ў гэтыя дні разрываецца  ад званкоў. Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Расіі,  не разумеюць сэнс прынятай расійскім бокам пастановы аб закрыцці меж і алгарытму далейшых дзеянняў. 

Аляксандр Сувораў, консул пасольства Беларусі ў Расіі: "Транзіт магчымы толькі праз два аэрапорты, гэта Дамадзедава і Шарамецьева, і пры наяўнасці білета, які ёсць у грамадзян у рамках аднаго аэрапорта. Пытанне датычыцца  транзіту - вяртання ў РБ. Мы чакаем у канцы рабочага дня сёння інфармацыю афіцыйную інфармацыю ад МЗС РФ, бо МЗС РФ узгадняе гэтую інфармацыю з памежнай службай ФСБ Расіі".

У пасольстве паведамілі, што авіяцыйнае і чыгуначнае паведамленне паміж Беларуссю і Масквой перарывацца не будзе. Але заехаць у краіну змогуць толькі ўдзельнікі афіцыйных дэлегацый, дыпламаты і, як гаварылася раней, грамадзяне Беларусі, якія маюць від на жыхарства. Што датычыцца  прымежнага чыгуначнага паведамлення паміж краінамі, то тут цягнікі будуць курсіраваць па змененым маршруце. Падрабязная інфармацыя - на сайце Беларускай чыгункі.