З 18 сакавіка Расія закрывае межы для замежных грамадзян

17 марта 2020
Беларускія дыпламаты ў Маскве сёння да канца дня атрымалі растлумачэнні ад МЗСа Расіі па пытанні транзіту нашых грамадзян, якія вяртаюцца дахаты. Нагадаем, з 0 гадзін 18 сакавіка Расійская Федэрацыя закрывае межы для іншаземцаў, у тым ліку і для беларусаў. Заехаць у краіну змогуць толькі тыя грамадзяне нашай краіны, якія маюць пасведчанне на права  жыхарства ў Расіі. Як паведаміў сёння журналістам консул пасольства Беларусі ў Маскве Аляксандр Сувораў, тэлефон гарачай лініі дыпмісіі  гэтымі дням разрываецца ад званкоў. Грамадзяне Беларусі, якія знаходзяцца ў Расіі, не разумеюць сэнс прынятай расійскім бокам пастановы аб закрыцці меж і алгарытму далейшых дзеянняў. 

Аляксандр Сувораў, консул пасольства Беларусі ў Расіі: "Транзіт магчымы толькі праз два аэрапорты -  гэта Дамадзедава і Шарамецьева. І пры наяўнасці білета, які ёсць у грамадзян у рамках аднаго аэрапорта. І тут пытанне датычыцца менавіта транзіту, вяртання ў Рэспубліку Беларусь. Гарачая лінія працуе кругласутачна, таксама можна азнаёміцца з інфармацыяй на сайце пасольства".

Што датычыцца транзіту праз Маскву ў іншыя краіны, ён будзе немагчымы. У пасольстве паведамілі, што авіяцыйныя і чыгуначныя зносіны паміж Беларуссю і Масквой перапыняцца не будуць. Але заехаць у краіну змогуць толькі ўдзельнікі афіцыйных дэлегацый, дыпламаты і, як гаварылася раней, грамадзяне Беларусі, якія маюць пасведчанне на права жыхарства. А вось у прыгранічных чыгуначных зносінах паміж краінамі ёсць змяненні. Падрабязная інфармацыя аб маршрутах цягнікоў  на сайце Беларускай чыгункі.