З 17 ліпеня пачнуць прымаць заявы ад кліентаў "BSB Банка" на вяртанне грошай

6 июля 2017

Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў і Банк "Масква-Мінск" з 17 ліпеня пачнуць прыём заяў ад кліентаў "BSBБанка" на вяртанне грошай. Нагадаем, паўтара тыдня таму ў банка адклікалі ліцэнзію на правядзенне асобных аперацый з фізасобамі. Забарону на адкрыццё ўкладаў і выдачу пазык Нацбанк растлумачыў парушэннямі. З гэтага моманту абавязацельствы перад фізасобамі перайшлі да Агенцтва і банка-паверанага - а гэта Банк "Масква-Мінск".

Валерый Цяліпка, гендырэктар Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў: "Тэхналогія вяртання грашовых сродкаў наступная: банк-павераны падасць выпіс з рэестру абавязацельстваў "BSB Банка". Грамадзянін праверыць адпаведнасць звестак, якія знаходзяцца ў рэестры Агенцтва, з інфармацыяй па яго рахунку ў "BSB Банку". У выпадку поўнага супадзення інфармацыі грамадзяніну будзе прапанавана напісаць заяву аб вяртанні грашовых сродкаў".

Сёння Агенцтва стварае рэестр фізасоб, якія размясцілі сродкі ў "BSB Банку". Далей тут чакаюць заяў ад укладчыкаў. Пасля прыёму дакументаў грошы абавяжуцца вярнуць на працягу 30 дзён.