З 13:00 у цэнтры Мінска будзе абмежаваны рух транспарта

2 июля 2020
У сувязі з падрыхтоўкай да святкавання Дня Незалежнасці ў цэнтры Мінска сёння будзе абмежаваны рух транспарта. З 13:00 на паўтары гадзіны перакрыюць праспект Незалежнасці ад Леніна да Казлова. У сувязі з чым грамадскі транспарт змяняе схему руху. ДАІ просіць вадзіцеляў днём уважліва выбіраць маршрут, каб пазбегнуць затораў.