З 11 мая ў сталіцы пачнуць адключаць гарачую ваду

3 апреля 2020
Адключаць гарачую ваду на два тыдні ў сталіцы пачнуць з 11 мая. Дакладнага графіка па адрасах пакуль няма - ён з'явіцца мінімум за месяц да пачатку работ. Сёлета адрамантуюць транзітную магістраль нумар 41 працягласцю больш за тры кіламетры. Яна звязвае ЦЭЦ-4 і пікавыя ваданагравальныя кацельні. Таксама правядуць рэканструкцыю цеплавой магістралі номер 58. Яна звязвае і  забяспечвае мікрараён Уручча. Асноўныя работы пройдуць каля Нацыянальнай бібліятэкі. Калі цеплавыя выпрабаванні будуць паспяховымі, гарачую ваду ўключаць раней.